Апісаньне мажлівасьцей

  • Пошук ды прайграваньне вашай лякальнай музычнай бібліятэцы.
  • Праслухоўванне сеткавага радыё з Grooveshark, SomaFM, Magnatune, Jamendo, SKY.fm, Digitally Imported, JAZZRADIO.com, Soundcloud, Icecast ды Subsonic servers.
  • Пошук і прайграваньне кампазыцый, якія вы выклалі на Box, Dropbox, Google Drive, ды OneDrive
  • Утварэньне разумных ды ды дынамічных сьпісаў прайграваньня.
  • Карткі сьпісаў прайграваньня, захоўваньне і экпартаваньне M3U, XSPF, PLS та ASX.
  • Падтрымка аркуша CUE.
  • Прайграваньне аўдыё CD.
  • Візуалізацыя з projectM.
  • Тэксты песень і біяграфіі ды фотаздымкі выканаўцаў.
  • Перакадаваньне музыкі ў MP3, Ogg Vorbis, Ogg Speex, FLAC ці AAC.
  • Рэдагаваньне тэгаў ў MP3 ды OGG files, упарадкаванне вашай музыкі.
  • Выцягваньне адсутных тэгаў з MusicBrainz.
  • Шукайце ды спампоўвайце Падкасты.
  • Спампоўваньне адсутных вокладак албомаў з Last.fm ды Amazon.
  • Кросплятфэрмэннасьць - праца на Windows, Mac OS X ды Linux.
  • Уласныя натуральня паведамленьні Linux (libnotify) ды Mac OS X (Growl).
  • Аддаленае кіраваньне за дапамогай Android прылада, Wii Remote, MPRIS ці загадны радок
  • Капіяваньне музыкі ў ваш iPod, iPhone, MTP альбо USB прайгравальнік.
  • Кіраваньне чаргой

Clementine сучасны музычны прайгравальнік і ўпарадкавальнік бібліятэцы

Clementine ёсьць шматплятфомены музычны прайгравальнік. створана з натхненьня ад Amarok 1.4, засярэджаны на хуткасьці ды лёгкасьці карыстаньня інтэрфэйсе для пошуку і прайграваньня вашай музыкі.


Дыстанцыйнае кіраваньне Clementine

Дыстанцыйнае кіраваньне Clementine пры дапамозе вашага Android смартфону
Get it on Google Play

A public beta on Google Play: the link lets you join it and install the app.
Google Play and the Google Play logo are trademarks of Google LLC.


Скрыншоты

Здымак экрану

The library on Windows

Здымак экрану

The library on Windows, in the dark theme

Здымак экрану

Кіраваньне прайграваньнем пры дапамозе праграмы для Android

Здымак экрану

Browsing the library from the Android app


Навіны

Выйшла вэрсія 1.3.1  - аўторак, 19 красавіка 2016 г.

Выпраўленьне памылак павязаных з вылучэньнем адзнакаў падчас абнаўленьня застарэлых вэрсіяў праграмы.

Выйшла вэрсія 1.3 - пятніца, 15 красавіка 2016 г.

Гэты выпуск сумяшчальны з праграмай адлеглага кіраваньня Clementine для Android, за дапамогай якой вы можаце кіраваць Clementine праз будз-якую Android прыладу.
Гэты выпуск таксама месьціць падтрымку перадачы вашай музыкі з Vk.com ды Seafile. Зьвярніцеся па падрабязны сьпіс каб даведацца болей.

Выйшла вэрсія 1.2 - нядзеля, 13 кастрычніка 2013 г.

Гэты выпуск сумяшчальны з праграмай адлеглага кіраваньня Clementine праз Android прыладу.
Таксама выпуск дадае падтрымку Subsonic. Цяпер вы маеце мажлівасьць праслухоўваць вашую музыку, што месьціцца ў
Box,Dropbox,Skydrive ды Ubuntu One. Апошняе абноўленьне нясе магчымасьць пазначаць "зоркамі" вашыя сьпісы прайграваньня і цяпер вы можаце бясьпечна закрыць сьпіс, а потым аднавіць яго праз картку "Плэйліст", якую мы дадалі ў панэль па левы бок. Зьвярніцесь да поўнага сьпісу зьменаў па больш дакладныя зьвесткі.

Выйшла вэрсія 1.1 - чацвер, 25 кастрычніка 2012 г.

Дадзены выпуск дадае падтрымку ды інтэграваньне доўчакананых падкастаў з gpodder.net. Музыка з Soundcloud ды jazzradio.com цяпер дасьціпная праз картку ў бакавой панэлі сеціва, таксама як любыя кампазыцыі, выкладзеныя вамі ў Google Drive. Clementine ад цяпер здольна паказваць панэлі настрою (moodbars) для прайграванай з вашага мясцовага сховішча музыкі. Зьвярніцеся да поўнага сьпісу зьменаў па больш падрабязныя зьвесткі.

Выйшла вэрсія 1.0 - аўторак, 27 снежня 2011 г.

Гэты выпуск дадае падтрымку Spotify, Grooveshark ды SKY.fm/Digitally Imported. Таксама мы дадалі агульны пошук, які дазволіць лёгка знайсьці вам музыку як ва ўласнай бібліятэцы, гэтак і ў сеціве. Сярод іншых цікавостак Аўдыё CD падтрымка, болей наладаў кадавальніка, паляпшэньне дыялёгу настаўленьняў, больш разумны пошук вокладак альбомаў, а таксама шмат выпраўленьняў памылак. Зьвярніцеся да поўнага спісу зьменаў каб даведацца болей.

Выйшла вэрсыя 0.7 - нядзеля, 27 сакавіка 2011 г.

У гэтым выпуску Clementine атрымаў зусім новы дыялёг рэдагаваньня тэгаў з аўтазапаўненьнем ды мажлівасьцю аўтаматычна вызначаць музыку і выцягваць тэгі з MusicBrainz. Файлы CUE цяпер падтрымліваюцца і аўтаматычна выяўляюцца, а праз тое, адпаведныя цэлыя трэкі будуць пазначацца ў бібліятэцы згодна з файлам CUE, як некалькі асобных. Таксама мы палепшылі колькі дробязеў, кшталту паказу вокладак альбомаў у картцы Бібліятэцы, пазначэньне шэрым колерам выдаленых кампазыцыяў, опцыя "Паказаць у праглядальніке файлаў", падтрымцы сеціўных вузлоў, опцыі "Паўторнае сканаваньне бібліятэцы", ды новая падказка для паўзунка прайграваньня кампазыцыі, што дапамагае дакладней знайсьці неабходнае мейсца песьні. Зьвярніцесь да поўнага сьпісу зьменаў за больш падрабязнымі зьвесткамі.

Выйшла вэрсыя 0.6 - субота, 11 снежня 2010 г.

Гэты выпук нясе дзьве інфармацыйныя панэлі, зьмяшчаючыя тэкст песьняў, статыстыку кампазыцыяў, біяграфію выканаўцаў, здымкі, сьпіс тэгаў, ды падобных выканаўцаў. Мы перарабілі выгляд бакавой панэлі (вы маеце магчымасьць паверненьня да старога выгляду прстрыкнуўшы правай пімпачкай мышы па панэлі), а таксама дадалі падтрымку адзнакаў кампазыцый, колькасьць прайганьняў ды колькасьць пропускаў. Вы  можаце ствараць разумныя ды гнуткія сьпісы прайграваньня на грунце вашай бібліятэцы, а таксама праслухоўваць музыку з Jamendo і Icecast радыё станцыяў. Зьвярніцеся да поўнага сьпісу зьменаў каб дазнацца болей.

Выйшла вэрсыя 0.5 - субота, 18 верасня 2010 г.

Гэты выпуск дадае падтрымку партатыўных прыладаў з Clementine. Цяпер вы можаце капіяваць кампазыцыі з вашага iPod, iPhone, MTP, альбо USB накапляльніка. Праглядзіце Wiki каб даведацца больш. Таксама быў дадазены Wii Remote у якасьці пульту адлеглага кіраваньня. У выпуск увайшлі і мажлівасьць кіраваньня чаргой, дыялёг упарадкаваньня файлаў, аўтаматычнае разьцягваньне слупкоў у сьпісе прайграваньня, спампоўка ўбудаваных у id3v2 вокладак, болей наладаў для сканаваньня бібліятэкі, перакідваньне кампазыцыяў паміж сьпісамі прайграваньня і Гіпнажабу. Таксама нам удалося паменьшыць даўжыню запуску праграмы больш чым удвая, выправіць цеч у памяці і паменьшыць выкарыстаньне працэсара падчас прайграваньня музыкі. Глядзіце сьпіс зьменаў каб дазнацца болей.

Выйшла вэрсыя 0.4 - аўторак, 29 чэрвеня 2010 г.

У гэтым выпуску прадстаўлены плэлісты з карткамі, пошук па плэйлістах, projectM візуалізацыі , інтэграцыя з Magnatune, нармалізацыя гучнасьці ReplayGain і перакадаванне музыкі. Мы таксама выправілі мноства памылак - пошук у вялікіх бібліятэках цяпер значна хутчэйшы, прайграваньне значна больш надзейнае ў Windows, выпраўлены праблемы з кадаваньнем сымбаляў, а аддаленыя сьпісы прайграваньня павінны пастаянна пампавацца правільна.

Выйшла вэрсыя 0.3 - субота, 8 мая 2010 г.

У гэтым выпуску мы перайші да GStreamer на ўсіх плятформах, што значыць, што стужка аналізатару ад цяпер працуе на Windows. Новыя магчымасьці ўключаюць эквалайзэр, болей магчымасцяў групаваньня біліятэцы, палепшаны OSD, аддаленае кіраваньне праз камандны радок ды MPRIS, а таксама лягчэйшае рэдагаваньне тэгаў.

Выйшла вэрсыя 0.2 - аўторак, 23 сакавіка 2010 г.

Мінула больш за месяц з моманту выпуску першай вэрсіі Clementine. Новая вэрсія падтрымлівае вокладкі альбомаў, палепшылася падтрымка "Розных Выканаўцаў", падтрымлівае запампоўку сьпісаў прайграваньня ды шмат іншага.